"Ведай сваю Імшу"
Ілюстраваны дапаможнік па абрадах традыцыйнай святой Імшы
(надзвычайная форма рымскага абраду)
Ведай сваю Імшу (2017) / Know Your Mass (1954)

Аўтар: а. Дэметрыус Манусас
Пераклад: Максім Фоміч
Пераклад частак Імшы (з лацінскай мовы) і літургічнае кансультаванне: а. Міхал Ермашкевіч OP

96 стар., мяккая вокладка
Мінск, Альціора, 2017

Упершыню выдадзеная ў 1954 годзе амерыканскай Катэхетычнай гільдыяй, гэтая кніга адрозніваецца ад усіх іншых. Яна дэтальна, крок за крокам і з неабходнымі ілюстрацыямі тлумачыць абрады традыцыйнай лацінскай Імшы. Змест кнігі ахоплівае ўсю Найсвяцейшую Ахвяру Імшы: ад падрыхтоўкі алтара да святарскага ўбрання і літургічнай бялізны, ад уступных малітваў Імшы да заключных абрадаў.

Гэтая кніга прадстаўляе тэалогію святой Імшы ў выглядзе, даступным для дзяцей, не спрашчаючы яе. Але яна будзе надзвычай цікавай і інфарматыўнай таксама і для дарослых. Кожны, хто возьме ў рукі гэтую кнігу, здолее спазнаць сапраўднае значэнне святой Імшы і прыгажосць старажытнай каталіцкай літургічнай спадчыны.

Рэкамендуем гэтую кнігу як цудоўны падарунак для міністрантаў, святароў і парафіяльных бібліятэк.

Я твой пробашч. Я пакажу табе літургічныя прадметы, убранне, а таксама растлумачу абрады святой Імшы і іх значэнне!
Айцец Джон
Мы змусілі айца Джона размаўляць на беларускай мове, каб кожны з вас мог пазнаёміцца з велічным і старажытным абрадам Каталіцкага Касцёла.
Максім Фоміч
Каму будзе цікавая гэтая кніга?
(падказка: самаму шырокаму колу каталікоў!)
Хлопцы і дзяўчаты...
...даведаюцца, чаму святар так дзіўна апрануты, якія прадметы ён выкарыстоўвае і што адбываецца на алтары.
Дарослыя
вернікі...
...пабачаць, як у мінулыя стагоддзі выглядала Імша, якая выхавала безліч каталіцкіх святых.
Святары і семінарысты...
...атрымаюць першую інфармацыю пра дарэформенны абрад Імшы без залішніх ускладненняў.
Людзі
мастацтва...
...даведаюцца, які каталіцкі абрад натхніў росквіт сярэднявечнай еўрапейскай культуры.
96
каляровых старонак
300
агульны наклад
8+
рознічны кошт
Дзе набыць?
(спіс крамаў будзе дапаўняцца)
1
Акадэмкніга
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 72 (ст. м. Акадэмія навук)
Пн-пт: 10:00 — 20:00. Сб: 10:00 — 18:00. Нядзеля: выходны.
+375 (33) 664 37 53
mfomich@gmail.com
просяць звяртацца па ўсіх пытаннях
Made on
Tilda